Як апазіцыі адстаяць незалежнасць краіны і не перасварыцца?
Апазіцыя канчаткова вызначылася з датай, месцам і фарматам чарговай акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Гэта ізноў будзе мітынг на плошчы. Былі і іншыя прапановы па фармаце, але падтрымкі ў "старой гвардыі" яны не знайшлі.
Чаму для любой акцыі апазіцыя традыцыйна абірае мітынг і плошчу? Ці былі іншыя прапановы і чым яны горшыя за абраны фармат? На ўдзельнікаў папярэдняй акцыі міліцыя складае пратаколы — ці напалохае гэта людзей напярэдадні новай?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік экспертнай ініцыятывы "Еўрапейскі дыялог" Анатоль Лябедзька, прадстаўнік "Моладзевага блока" Алана Гебрэмарыям і актывістка кампаніі "Свежы вецер" Анастасія Дарафеева.
Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".