Як мінімум сем палітвязняў з анкалогіяй знаходзяцца за кратамі ў Беларусі

Барацьба не на жыццё, а на смерць

Барацьба не на жыццё, а на смерць / Еўрарадыё

Як мінімум сем беларускіх палітвязняў з анкалогіяй знаходзяцца за кратамі. Пра гэта нагадвае праваабарончы цэнтр "Вясна".

Сярод гэтых людзей 66-гадовы Рыгор Кастусёў, які быў асуджаны да 10 гадоў калоніі;

62-гадовая Галіна Дзербышасуджаная да 20 гадоў калоніі;

39-гадовая Ксенія Луцкінаасуджаная да 8 гадоў калоніі;

29-гадовы Павел Кучынскіасуджаны да 4 гадоў і 9 месяцаў калоніі;

56-гадовы Уладзімір Малахоўскіасуджаны да 3,5 гадоў калоніі;

40-гадовы Руслан Слуцкіасуджаны да 11 гадоў калоніі;

62-гадовая Ала Зуеваасуджана да 2,5 гадоў калоніі.

Акрамя таго, значна пагоршылася здароўе ў СІЗА у 73-гадовага Васіля Бераснева. Па інфармацыі праваабаронцаў, мужчына таксама можа быць хворым на анкалогію, аднак на момант верасня 2022 году яго не накіроўвалі на абследаванне. Замест гэтага — пастаянна ставілі абязбольваючыя кропельніцы.

Нагадаем, што ў ноч на 9 студзеня пасля двух месяцаў у калоніі ў Віцебску памёр палітвязень Вадзім Храсько. Ён захварэў на пнеўманію, у бальніцу яго прывезлі занадта позна — дактары не змаглі выратаваць. Яго асудзілі ў жніўні 2023 года за некалькі данатаў. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Храсько пакаранне ў тры гады, нягледзячы на сур'ёзнае захворванне абвінавачанага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі