Як праверыць якасць паветра ў беларускіх гарадах?

Пра што могуць сказаць дадзеныя маніторынгу паветра ў гарадах Беларусі?

Пра што могуць сказаць дадзеныя маніторынгу паветра ў гарадах Беларусі? / Еврорадио

У Беларусі ўжо год працуе Рэспубліканская інфармацыйная сістэма аўтаматызаванага маніторынгу навакольнага асяроддзя (РІСАМНА). Якая можа быць ад яе цяпер карысць для звычайных грамадзянаў? Напрыклад, такая, што на сайце risamos.by можна праверыць якасць паветра ў 24 беларускіх гарадах — і параўнаць яго з паветрам у Бярэзінскім запаведніку. Да канца года ў базу дадзеных плануюць дадаць яшчэ Глыбокае, Петрыкаў і Асіповічы.

На сайце ў рэжыме рэальнага часу адлюстроўваюцца звесткі, атрыманыя з метэаралагічных станцый. Іх на тэрыторыі Беларусі ўсяго 68, з іх 9 працуюць у Мінску. Гэтыя станцыі не толькі дапамагаюць прадказваць надвор'е, але і збіраюць інфармацыю пра склад атмасфернага паветра.

Ведаючы схільнасць беларускай дзяржавы маніпуляваць звесткамі і статыстыкай, Еўрарадыё задалося пытаннем: ці можна давяраць гэтай інфармацыі і пра што яна кажа?

Карыстацца гэтым рэсурсам можна і трэба. Рэч зрабілі добрую, — упэўнены аўтар тэлеграм-блога @nadvorie, спецыяліст у галіне метэаралогіі. — Сетка маніторынгу Белгідрамета складаецца з пунктаў забору і аналізу забруджвання паветра (і не толькі). Некаторыя параметры паветра аналізуюцца бесперапынна і аўтаматычна, некаторыя ў лабараторыі (як правіла, раз на дзень).

Датчыкі ў пунктах звычайна правераныя, а пункты замераў размяшчаюцца ў крытычных месцах — побач з вытворчасцямі, аўтамабільнымі развязкамі і іншымі крыніцамі забруджвання.

Как проверить качество воздуха в белорусских городах?
Звесткі на сайце абнаўляюцца па меры атрымання інфармацыі з метэастанцый / risamos.by

На інтэрактыўнай карце на сайце можна паглядзець, якія параметры паветра датчыкі замяраюць ў канкрэтным населеным пункце. Самі па сабе лічбы неспецыялісту наўрад ці пра штосьці скажуць, але калі ўключыць на карце Рэжым "ИКАВ" (AQI індэкс якасці паветра), то па маркіроўцы колерам проста будзе зразумець, які параметр псуе паветра.

У інтэрнэце ёсць дадзеныя з аматарскіх датчыкаў — напрыклад, map.airmq.cc. Да іх трэба ставіцца з асцярожнасцю: датчыкі неправераныя, ставіліся ў адвольным парадку і працуюць нерэгулярна, — дадае аўтар блога @nadvorie.

 

Навошта патрэбная гэтая інфармацыя?

Па-першае, для агульнага ўяўлення аб стане навакольнага асяроддзя ў беларускіх гарадах.

Па-другое, зімой якасць паветра ў гарадах пагаршаецца, і гэта можа ствараць праблемы для здароўя. 

У халодную пару года топяцца печы і катлы, людзі абаграваюць дамы дровамі або вуглём — гэта ўсё падвышае канцэнтрацыю ў паветры угарнага газу і дыяксіду серы, цвёрдых часціц PM2.5 і PM10.

Людзі часцей карыстаюцца транспартам, што дадае выхлапаў, а праз асаблівасці зімовага надвор'я паветра горш рассейваецца. Таму час ад часу ў гарадах над дарогай, у раёне прадпрыемстваў або над прыватным сектарам можна заўважыць смугу — гэта яшчэ не смог, але шчыльнае паветра з пахам гару, якім цяжка дыхаць.

Как проверить качество воздуха в белорусских городах?
Узімку асабліва важна сачыць за якасцю паветра / Еўрарадыё

Часціцы PM10 — гэта сажа, пылок, часцінкі попелу, якія завісаюць ў паветры. Яны раздражняюць слізістыя і бронхі.

PM2.5 — больш дробныя часцінкі, арганічныя або мінеральныя злучэнні, якія пераадольваюць біялагічныя бар'еры і трапляюць у лёгкія. Яны практычна не фільтруюцца і могуць вісець у паветры некалькі дзён.

Угарны газ выклікае галаўныя болі і сухі кашаль, дыяксід серы ў паветры можа справакаваць абвастрэнні хранічных хвароб дыхання, выклікаць пяршэнне ў горле, рэзь у вачах.

Каб разумець, наколькі паветра шкоднае, можна параўнаць параметры з датчыкаў з курэннем цыгарэтаў.

Калі бачыце PM2.5 больш 200 мкг/м3, CO — 10-20 мг/м3, SO2 — каля 0.1-0.3 мг/м3 — гэта будзе эквівалент скуранаму пачку цыгарэт.

Такім паветрам дыхаць небяспечна.

Што рабіць, калі паветра дрэннае?

У некаторых гарадах Еўропы, дзе праблема якасці паветра стаіць вельмі востра, мясцовыя ўлады выдаюць штодзённыя рэкамендацыі.

Калі датчыкі паказваюць, што паветра моцна забрудзілася, гараджанам рэкамендуюць пазбягаць прагулянак і спорту на свежым паветры, перамяшчацца на грамадскім транспарце, а не на асабістым аўтамабілі, або па магчымасці наогул заставацца дома, зачыніць вокны і ўключыць ачышчальнік і ўвільгатняльнік паветра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі