Як спрабавалі выратаваць СССР, а ў выніку паскорылі яго развал — 30 гадоў путчу

У жніўні 1991 года ў Маскву былі ўведзеныя танкі​ / Reuters
У жніўні 1991 года ў Маскву былі ўведзеныя танкі​ / Reuters

У жніўні 1991 года ў СССР была зроблена спроба дзяржаўнага перавароту. Восем вышэйшых службовых асоб краіны, у тым ліку віцэ-прэзідэнт, прэм'ер-міністр, кіраўнікі КГБ, МУС і Мінабароны, сфармавалі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу і заявілі, што бяруць кіраванне краінай на сябе.

ДКНС быў супраць палітыкі прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, перабудовы і намеры трансфармаваць Савецкі Саюз. На 20 жніўня было запланавана падпісанне новага Саюзнага дагавора, які б ператварыў СССР у Саюз суверэнных дзяржаў. Увайсці ў гэтае ўтварэнне былі гатовыя 9 з 15 рэспублік.

За дзень да гэтага і здарыўся ДКНС. 19 жніўня па радыё і ТБ пачалі круціць "заяву Савецкага кіраўніцтва": аб тым, што Гарбачоў "паводле стану здароўя" ня можа кіраваць краінай, таму кіраванне пераходзіць да віцэ-прэзыдэнта Генадзя Янаева.

Акрамя таго, паведамлялася, што ў краіне на паўгода ўводзіцца надзвычайнае становішча, а для "эфектыўнага ажыццяўлення рэжыму"  ўтворыцца Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу.

Как пытались спасти СССР, а в итоге ускорили его развал — 30 лет ГКЧП
Генадзь Янаеў (другі справа) на прэс-канферэнцыі ДКНС / ru.wikipedia.org

Першы ж зварот ДКНС да народа быў аб тым, што перабудова зайшла ў тупік і "паўсталі экстрэмісцкія сілы, якія ўзялі курс на ліквідацыю Савецкага Саюза, развал дзяржавы і захоп улады любой цаной". Каб "у самы кароткі тэрмін аднавіць працоўную дысцыпліну і парадак", путчысты вырашылі прыпыніць дзейнасць партый і грамадскіх арганізацый, "якія перашкаджаюць нармалізацыі абстаноўкі", забараніць сходы, дэманстрацыі і забастоўкі, а таксама ўвесці цэнзуру ў СМІ. Па ТБ у тыя дні круцілі балет "Лебядзінае возера".

Па распараджэнні міністра абароны Дзмітрыя Язава, які таксама ўваходзіў у ДКНС, у Маскву былі ўведзеныя войскі. У буйных гарадах людзі выйшлі на мітынгі пратэсту. У Маскве ля Белага дома, які стаў агменем супраціву, сабраліся да 200 тысяч чалавек. Галоўным апанентам путчыстаў стаў Барыс Ельцын, на той момант прэзідэнт РСФСР. На штурм Белага дома члены ДКНС так і не наважыліся, і праз некалькі дзён — з 22 па 29 жніўня — былі арыштаваныя.

Как пытались спасти СССР, а в итоге ускорили его развал — 30 лет ГКЧП
Барыс Ельцын вітае прыхільнікаўля Белага дома ў Маскве 20 жніўня 1991 года / Reuters

У Беларусі ў тыя дні людзі таксама выйшлі на вуліцы супраць ДКНС. Мясцовыя функцыянеры актыўнасці не праяўлялі. Фракцыя БНФ у Вярхоўным Савеце спрабавала ініцыяваць скліканне пазачарговай сесіі, але спікер Мікалай Дземянцей на гэта не пайшоў.

"Усё высокае начальства ў Беларусі сядзела і чакала, чым усё скончыцца, ніхто не праяўляў ініцыятывы",распавёў у інтэрв'ю "Камсамольскай праўдзе ў Беларусі" Аляксандр Класкоўскі, у 1991 намеснік галоўнага рэдактара "Народнай газеты".

Па яго словах, у тыя дні было страшна

"З раніцы пасыпаліся праз тэлетайп ўказы ДКНС, так званыя літарныя паведамленні, якія трэба было абавязкова ставіць у газету па правілах таго часу. Трэба прымаць рашэнне, а абстаноўка такая, што ў краіне вось-вось ўвядуць надзвычайнае становішча. Хадзілі нават чуткі, што да чыгуначнай станцыі ў Мінску ўжо падагналі закратаваныя вагоны, і ўсе прыхільнікі перабудовы адправяцца проста ў Сібір", —  успамінае ён.

Как пытались спасти СССР, а в итоге ускорили его развал — 30 лет ГКЧП
Мітынг супраць ГКЧП у Мінску ў жніўні 1991 года / vytoki.net, фота Уладзіміра Кармілкіна

У выніку ў "Народнай газеце" вырашылі даць некалькі "указаў ГКЧП, каб народ уяўляў сутнасць моманту" і калонку Паўла Якубовіча, які на той момант быў дэмакратычным журналістам.

А ў выданні "Знамя юности", самай дэмакратычнай і шматтыражнай у той час беларускай газеце, заклік ДКНС вырашылі не друкаваць. У выніку нумар у друк так і не трапіў.

Калі ж путчысты былі арыштаваныя, у Мінску склікалі пазачарговую сесію Вярхоўнага Савета. Ужо 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб суверэнітэце надалі канстытуцыйны статус.

А ў снежні 1991 года Савецкі Саюз канчаткова спыніў сваё існаванне. Кіраўнікі трох саюзных рэспублік Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі ў Белавежскай пушчы гістарычнае пагадненне: аб скасаванні СССР і стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі