Як у Рагачоўскім раёне з каналізацыйнага калодзежа выцягвалі каня (фота)

Як у Рагачоўскім раёне з каналізацыйнага калодзежа выцягвалі каня (фота)

У Рагачоўскім раёне з каналізацыйнага калодзежу выцягвалі каня, інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці. Здарэнне адбылося ў вёсцы Заполле ўдзень 25 лютага. Гаспадар не мог самастойна дапамагчы жывёле, якая звалілася ў калодзеж (яго глыбіня складае 2,5 метры), і выклікаў ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС выцягнулі каня, пры гэтым ён не пацярпеў і ў ветэрынарнай дапамозе патрэбы не меў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі