Як выглядае пасёлак Пескі каля данецкага аэрапорта (фота)

З'явіліся свежыя фотаздымкі з украінскага пасёлка Пескі, які знаходзіцца побач з данецкім аэрапортам. Яго ўтрымліваюць узброеныя сілы Украіны. Фотаздымкі апублікаваў у Facebook журналіст тэлеканала "Інтэр" Раман Бачкала. Ён піша:

"Рэшткі Пясок. Цэлых дамоў не засталося. Але ёсць яшчэ тыя, у якіх можна схавацца. Тэрарысты спрабуюць разбурыць будынкі, каб абцяжарыць нашым вайскоўцам утрымліванне пазіцый. Але самае галоўнае! З моманту абвастрэння канфлікту ўкраінскія вайскоўцы не страцілі ні метра падкантрольнай ім тэрыторыі" .

"Пескі. "Хата Барса". Рэдкі момант зацішша. Можна пагрэцца ля каміна. Рамантыка ... А вакол - поўны .....рэз! Але хлопцы спакойныя і сабраныя. Усміхаюцца і жартуюць. Барс - крайні справа - камандзір другой штурмавой роты ДУК ПС. Хлопцы за яго гарой. І яшчэ большай гарой за Украіну. Пескі не здадуць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі