Якія пагрозы нясуць санкцыі і міжнародная ізаляцыя Беларусі?
Кантакты афіцыйнага Мінска з ЕС і ЗША зведзеныя да гістарычнага мінімуму. Прэтэнзіі калектыўнага Захаду звыклыя: парушэнні правоў чалавека, непрызнанне вынікаў выбараў, наяўнасць палітвязняў у краіне і зацісканне незалежных СМІ. Але на ўзровень рэпрэсій гэта ніякім чынам не ўплывае.
Чым пагражае такая сітуацыя Беларусі? Ці спрацуе санкцыйная палітыка Захаду? Ці магчымыя перамовы апанентаў улады з прадстаўнікамі рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.