Ярмошына: Не выключана, што бюлетэні будуць здадзеныя на макулатуру

Ярмошына: Не выключана, што бюлетэні будуць здадзеныя на макулатуру

Цягам шасці месцаў усе бюлетэні са скрыняў для галасавання будуць захоўвацца ў мясцовых выканкамах. Як потым іх знішчаць, мясцовыя ўлады вырашаюць самі. Але верагодна, што гэтым разам іх здадуць на макулатуру, не выключае старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Ярмошына: “Гэта знішчае кожны выканкам, дзе яны захоўваюцца — зараз яны здадзеныя ў мясцовыя адміністрацыі, якія ўтваралі ўчастковыя камісіі. І яны іх утылізуюць у адпаведнасці з інструкцыямі. Зараз, я ведаю, усе макулатуру збіраюць і ўвогуле не выключана, што гэта будзе ўсё здадзенае на макулатуру”.

Па звестках Цэнтрвыбаркама, 6 мільёнаў 115 тысяч 41 выбаршчык атрымалі на рукі бюлетэні для галасавання, але толькі 6 мільёнаў 112 тысяч 364 кінулі іх пасля ў скрыні.

Нагадаем,  выбары прэзідэнта прайшлі ў Беларусі 11 кастрычніка. Паводле папярэдняй інфармацыі ЦВК, перамог на іх Аляксандр Лукашэнка з вынікам 83,49%.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі