Ярмошына: Выбары адбудуцца, калі скончацца сяльгаспрацы і адпачынкі
Старшыня Цэнтрвыбаркама пракаментавала, калі могуць прайсці выбары кіраўніка дзяржавы ў Беларусі.
Старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына падчас ток−шоу “Справа прынцыпу” пракаментавала, чаму дата выбараў не вызначаная.
Нагадаем, раней Цэнтравыбаркам называў меркаваную дату выбараў і 15 лістапада, і 11 кастрычніка. Лідзія Ярмошына кажа, што восень — добры час для правядзення выбараў, бо “ўсе вернуцца з адпачынкаў, а таксама закончацца сяльгаспрацы”.
Таксама Лідзія Ярмошына адзначыла, што выбары мусяць адбыцца не раней за 4 кастрычніка.
"На правядзенне выбарчай кампаніі даецца тры месяцы. Таму, калі выбары будуць абвяшчацца 30 чэрвеня, яны будуць прызначаныя не раней за 4 кастрычніка. Могуць назначыць і пазней — да 15 лістапада", − сказала Ярмошына.