Юбілей Сімферопалю адзначылі вялікай чаргой па бясплатны пірог (відэа)

На дзень гораду ў Сімферопалі арганізавалі святочны гандаль. Расійскую сувенірную прадукцыю прывезлі сюды ажно з Падмаскоўя, перадае ТСН. Прадавалі матрошак, какошнікі, кубкі з выявай Пуціна, Мядзведзева, пракуроршы Паклонскай і “зялёных чалавечкаў”. Зрэшты, вялікага попыту на такую прадукцыю не было: кошты на сувеніры ўражвалі. Напрыклад, матрошку ці какошнік можна было набыць за 30-40 долараў у эквіваленце, а кубкі з Пуціным каштавалі па 9-10 долараў.



А вось за бясплатны пачастунак жыхары Сімферопалю зладзілі патасоўку. Па кавалак пірага, спечанага да дня гораду, стаяла даўжэзная чарга. Націск натоўпу стрымлівалі мясцовыя казакі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі