Юрый Альберс прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па біятлоне
У міністэрстве спорту і турызму Беларусі адбылася атэстацыя трэнерскага складу зборнай Беларусі па біятлоне. Юрый Альберс прызначаны галоўным трэнерам. У трэнерскі штаб увайшлі Алег Рыжанкоў (старшы трэнер мужчынскай каманды), Фёдар Свабода (старшы трэнер жаночай каманды) і Уладзімір Каралькевіч (трэнер мужчынскай каманды), інфармуе pressball.by. Кантракты збіраюцца падпісаць з 1 ліпеня 2018-га. Вакантнымі застаюцца пасады памочнікаў старшых трэнераў.
Альберс 1951 года нараджэння. Раней ён быў старшым трэнерам зборнай, галоўным трэнерам стаў у кастрычніку 2016-га, калі змяніў на гэтай пасадзе расійскага спецыяліста Валерыя Пальхоўскага.
Да новага сезону ўжо рыхтуюцца біятланісткі Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Ганна Сола, інфармуе БЕЛТА. Як вядома, Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна яшчэ не вырашылі, ці спыняць яны кар'еру, ці працягнуць выступленні.