З аптэк знік аўстрыйскі прэпарат, які прымаюць пры раку грудзей
У беларускіх аптэках знік аўстрыйскі прэпарат "Тамаксіфен-Эбеве". Яго прымаюць сярод іншых анкахворыя — напрыклад, пры раку малочнай залозы, піша TUT.by.
У Міністэрстве аховы здароўя абяцаюць, што пастаўкі аўстрыйскіх лекаў хутка адновяцца. Пакуль жа ракавыя хворыя атрымліваюць украінскі "Тамаксіфен" бясплатна. Украінскі вытворца прэпарату выйграў электронны аўкцыён у Беларусі, абвешчаны Міністэрствам здароўя.
Пры гэтым пацыент можа прымаць прэпараты і іншых вытворцаў — за свой кошт. У Беларусі зарэгістраванвя яшчэ два віды "Тамаксіфену" — EBEWE (Аўстрыя) і EGIS (Венгрыя).
Аўстрыйскія лекі ёсць у РУП "Белфармацыя" для адтэрмінаванага абслугоўвання пацыентаў па рэцэптах. Гэта значыць, што пацыент з рэцэптам на аўстрыйскі "Тамаксіфен-Эбеве" можа прыйсці ў сваю аптэку, замовіць яго, і лекі прывязуць са склада на працягу некалькіх дзён.
Чарговая пастаўка аўстрыйскага "Тамаксіфена" чакаецца ў лістападзе 2019 года, кажуць у Мінздароўя.
Раней у мінскіх аптэках ўзнікалі праблемы з лекамі "Ёдамарын" і "Ёдабаланс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.