З Беларусі ў Польшчу збег стрыечны брат загінулага ва Украіне добраахвотніка
Сяргей Бандарэнка / racyja.com
З Беларусі ў Польшчу збег стрыечны брат загінулага ва Украіне добраахвотніка Васіля Парфянкова ("Сябро") Сяргей Бандарэнка. Як піша racyja.com, пасля двух затрыманняў, ператрусу і допыту сілавікамі ён трапіў у мінскую бальніцу. У дачыненні Бандарэнкі распачалі адміністрацыйную справу за рэпост інфармацыі пра байца палка Каліноўскага Парфянкова.
"Білі, канешне ж. Пасля самі выклікалі “хуткую”, — расказвае мужчына. Ён разумеў, што пагражае крымінальная справа, і рашыўся на ўцёкі.
Цяпер Сяргей Бандарэнка знаходзіцца ў лагеры для бежанцаў у Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.