З двух мужчын, якія вырашылі пераплыць Прыпяць, выжыў толькі адзін

На пляжы

На пляжы / tkm.by

Ратавальнікі расказалі пра здарэнні, якія адбыліся на Мазыршчыне ў суботу. З двух мужчын, якія вырашылі пераплыць Прыпяць, выжыў толькі адзін.

Як паведамляе tkm.by, спачатку вырашыў праверыць свае сілы мужчына, які адпачываў у Мазыры на гарадскім пляжы. Ён паплыў, але ў нейкі момант пачаў тануць. Усё гэта адбывалася на вачах ратавальнікаў, і яны мужчыну хутка выцягнулі з вады. Ад меддапамогі ён адмовіўся.

У іншым месцы на беразе Прыпяці адпачывала кампанія. 34-гадовы мужчына вырашыў пераплыць раку, але сіл не хапіла, і ён патануў. Ратавальнікі знайшлі цела толькі ў панядзелак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі