З “Усходняга партнёрства” выйшлі, што далей? Стрым з Арцёмам Шрайбманам
Адказам Мінска на чарговы пакет еўрапейскіх санкцый сталі прыпыненне сяброўства нашай краіны ў праграме “Усходняе партнёрства”, заява пра скасаванне дамовы “Аб рэадмісіі” і рэкамендацыя кіраўніку прадстаўніцтва ЕС у Беларусі “выехаць у Брусель на кансультацыі”. Адначасова ў Мінску чарговы раз сустракаюць кіраўніка Саўбеза Расіі Мікалая Патрушава.
Ці з’яўляецца выхад з “Усходняга партнёрства” раўназначным адказам беларускага рэжыму на заходнія санкцыі? Ці гатовы Мінск здаць суверэнітэт Беларусі Маскве і што стаіць за частымі візітамі кіраўніка Саўбеза Расіі Патрушава? Ці зможа Мінск працягваць граміць грамадзянскую супольнасць і весці перамовы з Захадам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.