З віцебскай паліклінікі эвакуіравалі 30 чалавек
З паліклінікі №3 у Віцебску днём 21 снежня эвакуіравалі 30 чалавек, паведамляе mchs.gov.by. Ратаўнікі прыехалі на пажар у электрашчытавой, дзе замкнула старая праводка. Супрацоўнікі МНС пачалі выводзіць на вуліці персанал і хворых.
Акрамя памяшканняў паліклінікі, якія цяпер маюць патэбу ў рамонце, ніхто не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.