З-за крызісу Беларусь згубіла каля паўмільярда долараў
Летась на транзіце газа Беларусь згубіла 83 мільёны долараў у параўнанні з 2008-м годам, чыгунка страціла 72 мільёны, авіяперавозчыкі — 8 мільёнаў долараў. І толькі на павелічэнні транзіту нафты нам удалося зарабіць. Начальнік Упраўлення стратэгічнага развіцця, каардынацыі і інвеставання транспартных сістэм Мінтранса Павел Бажанаў абвінаваціў у стратах сусветны эканамічны крызіс.
Павел Бажанаў: “У 2008 годзе мы ад транзіту атрымалі прыбытак больш за 2,6 мільярда долараў. Але крызіс паўплываў на попыт на тавары і паслугі, вынікам чаго стала зніжэнне аб’ёмаў транзіту і прыбыткаў ад ажыццяўлення гэтай дзейнасці. І прыбытак за транзіт летась склаў крыху больш за 2 мільярды долараў”.
Дарэчы, паводле словаў чыноўніка, летась аўтаперавозчыкі здзейснілі на 160 тысяч паездак менш у параўнанні з 2008 годам. Еўрарадыё пацікавілася, ці не паўплывала на змяншэнне колькасці транзітных аўтаперавозак нежаданне кіроўцаў фур ехаць праз нашую краіну. Але, паводле меркавання Бажанава, перасякаць "сінявокую" адмаўляюцца толькі несумленныя перавозчыкі.
Павел Бажанаў: “Калі ў перавозчыка дакументы ў поўным парадку, то ніякіх праблем з транзітам па тэрыторыі Беларусі ў яго не будзе. І самая галоўная перавага, якую Беларусь падае падчас транзіту аўтаперавозчыкам, гэта — бяспека і хуткасць гэтых перавозак”.
Хуткасць аўтаперавозак, як вядома, залежыць ад якасці дарог. І калі галоўная транзітная траса Брэст-Масква нараканняў на стан амаль не выклікае, то іншыя дарогі, нават рэспубліканскага значэння, маюць праблемы. Еўрарадыё пацікавілася, ці будуць прыцягвацца да праграм мадэрнізацыі дарог кітайскія інвестары і на якіх умовах. Паводле яго словаў, такія сумесныя інвестпраекты ёсць. Але да іх рэалізацыі справа пакуль не дайшла.
Павел Бажанаў: “Кітайскі бок настойвае на тым, каб больш за палову працы было выканана іх спецыялістамі. Мы ж, улічваючы, што сёння нашыя дарожныя арганізацыі цалкам не загружаныя працай, настойваем на тым, каб кітайскі бок толькі на 15% удзельнічаў. Пакуль пагадненне не дасягнута, вядуцца перамовы”.
Увогуле, кажа чыноўнік Мінтранса, у нашай краіне шмат спадзяванняў ускладаецца на рост транзіту і, адпаведна, прыбытку ад яго. Для гэтага нават была спецыяльна распрацаваная “Стратэгія развіцця транспартнага патэнцыялу”. Галоўнае месца ў ёй займаюць такія меры як “адэкватная тарыфная палітыка, развіццё канкурэнтаздольных транспартна-лагістычных схем, пашырэнне і ўмацаванне супрацоўніцтва ў рамках Еўрасаюза, СНД і ЕўрАзЭС”.
Як вынікае са справаздачы Бажанава, летась толькі транзіт нафты даў стабільны прырост як аб’ёмаў, так і прыбытку. Еўрарадыё пацікавілася, што будзе з гэтай графой прыбытку, калі пачнуць працаваць два нафтаправоды ў Еўропу ў абыход Беларусі. Чыноўнік ухіліўся ад адказу.
Павел Бажанаў: “Гэта не мая кампетэнцыя, мне цяжка гаварыць. Гэта "Белнафтахім", ім гэтыя пытанні задавайце. Мы вязем тое, што нам замаўляюць, але мы не размяркоўваем грузапатокі”.
Хоць Мінтранс і не размяркоўвае грузапатокі, але надае вялікую ўвагу іх павелічэнню. І для стварэння новых транспартна-лагістычных цэнтраў актыўна прыцягваюць замежных інвестараў. Так, у цэнтр “Прылессе” ў Мінскім раёне ўкладае грошы іранскі інвестар, побач з нацыянальным аэрапортам “Мінск” плануе пабудаваць свой цэнтр бельгійскі інвестар, а ў Оршы, на базе авіярамонтнага завода, інвестар з Ган-Конга пабудуе лагістычны цэнтр.
Павел Бажанаў: “Сэнс гэтага праекту ў тым, што самалёты, якія лётаюць у Кітай, не пускаюць у Еўропу. Плануецца, што гэтыя самалёты будуць лётаць не ў “Дамадзедава”, бо “Дамадзедава” перагружана, а частка грузапатока пераразмяркуецца на Оршу. Плануецца пабудаваць вялікі тэрмінальны комплекс. Ганконгцы прапануюць каля 1 мільёна квадратных метраў. Праект вельмі вялікі, мы нават з нейкай трывогай да такіх вялікіх планаў ставімся”.
Чаму — не патлумачыў. Тым не менш, кажа, што інвестыцыйная дамова ўжо рыхтуецца. А ўвогуле плануецца, што сёлета на транзіце краіна заробіць не менш за 2 мільярды долараў.
Фота: Змітра Лукашука