За абстраляны памежны знак Следчы камітэт пачаў крымінальную справу
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце абстрэлу памежнага знака на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Як паведамляе прэс-служба СК, яна пачатая паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек над дзяржаўнымі сімваламі). Гэта звязана з тым, што на знаку быў пашкоджаны афіцыйны герб.
Абстраляны памежны знак, як распавядала Еўрарадыё, выявілі 11 верасня ўкраінскія памежнікі і паведамілі беларускім калегам. Мяркуецца, што парушальнікі мяжы плылі лодкай па канале і стралялі ў знак шротам з паляўнічай стрэльбы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.