За два дні да выбараў у ЗША Клінтан апярэджвае Трампа на 5%

За два дні да выбараў у ЗША Клінтан апярэджвае Трампа на 5%

За кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан гатовыя прагаласаваць 48% амерыканцаў, а за рэспубліканца Дональда Трампа — 43%. Такія дадзеныя паказвае перадвыбарчае апытанне, вынікі якога абнародаваныя ў нядзелю раніцай. Апытанне рэгулярна праводзяць тэлеканал ABC і газета Washington Post.

У пятніцу гэтае апытанне паказала суадносіны 47:44.

Былы дзяржсакратар таксама апераджае Трампа па колькасці цвёрдых прыхільнікаў, якія галасуюць, бо ім падабаецца праграма і асоба кандыдаткі. Такіх выбаршчыкаў у Клінтан 55%, а ў яе саперніка-рэспубліканца — 43%. Болей за палову тых, хто хоча падтрымаць Трампа, робяць гэта не дзеля яго, а каб быць супраць Клінтан.

22 кастрычніка Клінтан апярэджвала Трампа на 12%, але затым шансы кандыдатаў выраўняліся пасля паведамлення ФБР аб аднаўленні расследавання наконт электроннай перапіскі Клінтан, калі яна была кіраўніком Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў, перадае ВВС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі