За год у Беларусі ў п'яных кіроўцаў канфіскавалі 2500 машын (відэа)

Летась у п'яных кіроўцаў у Беларусі канфіскавалі 2500 машын: іх злавілі п'янымі другі раз за год. Па віне нецвярозых кіроўцаў адбываецца 10% ад усіх аварый. Агулам у Беларусі на 100 тысяч чалавек прыпадае 14 аварый са смяротным вынікам. Пры гэтым у ДАІ адзначаюць зніжэнне смяротнасці ў выніку аварый.

Вось што паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі Вадзім Гаркун:

"Практычна ўсе паказчыкі аварыйнасці за апошнія гады зніжаны. Мы дасягнулі таго, што знізілася колькасць загінулых і параненых у выніку аварый удвая".

Пакуль па ўзроўні аварыйнасці на дарогах Беларусь знаходзіцца поруч з Расіяй і адстае, напрыклад, ад Даніі і Японіі.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі