За каментары пра тэракт у Маскве затрыманыя мінімум 12 беларусаў

Маскоўскі "Крокус сіці хол" падчас тэракту 22 сакавіка 2024 года

Маскоўскі "Крокус сіці хол" падчас тэракту 22 сакавіка 2024 года / ТАСС

Мінімум 12 жыхароў Беларусі затрыманыя за каментары пра тэракт у расійскім "Крокус сіці холе", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". 

Праваабаронцы прыводзяць прыклады такіх затрыманняў. Напрыклад, у Капылі сілавікі прыйшлі да пажылога мужчыны, які напісаў у сацсетках пра тое, што да тэракту могуць быць датычныя расійскія ўлады. У Гомелі жанчыну абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай варажнечы праз тое, што яна нібыта "глумілася" над ахвярамі трагедыі. Раней стала вядома пра затрыманне дзяўчыны, якая запыталася ў каментарах, чаму пасля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі мерапрыемствы, а калі Расія бамбіць украінцаў — то не. Такіх прыкладаў можа быць больш. 

Тэракт у Падмаскоўі адбыўся ўвечары 22 сакавіка — перад пачаткам канцэрта расійскага гурта "Пікнік". Узброеныя баевікі растралялі людзей і падпалілі цэнтр. На сёння загінулымі лічацца 144 чалавекі. Адказнасць за тэракт узяла на сябе "Ісламская дзяржава". Аднак расійскія ўлады працягваюць сцвярджаць пра ўкраінскі след у гэтай гісторыі. Па справе затрыманыя больш за 10 чалавек, чацвёра з якіх нібыта непасрэдна забівалі людзей у "Крокусе". У расійскіх медыя пачалі гучаць меркаванні, што злачынцаў варта расстраляць. Пры чым у Беларусі, бо ў Расіі дзейнічае мараторый на смяротную кару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі