За майку з "царом-самазванцам" — трое сутак арышту

Як інфармавала Еўрарадыё, яго звінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі.



Падчас акцыі Дзяды Юры Рубцоў прайшоў у майцы, на адным баку якой было напісана "Лукашэнка, сыходзь!", а на другім — "Чатыры разы прэзідэнт — не! Гэта не прэзідэнт, а цар-самазванец". На пачатку шэсця міліцыя патрабавала, каб Рубцоў зняў майку, аднак ён не паслухаўся.



Пасля прысуду Рубцоў заявіў, што вырак яшчэ раз пацвярджае залежнасць беларускіх судоў ад улады, перадае Радыё "Свабода". Актывіст яшчэ не ведае, ці будзе абскарджваць прысуд.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі