За "палітыку" будуць судзіць начальніка змены бяспекі ў аэрапорце Мінск
Анатоль Крупін
28 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца разгляд справы Анатоля Крупіна. Яго вінавацяць у "распальванні варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рудэнка.
Як піша "Наша Ніва", Крупін у сацсетках сябе і па-руску называе "Анатоль". Яму 65 гадоў. Паводле інфармацыі "Белпола", у 1993-2015 гадах ён працаваў у аэрапорце Мінск-2 (цяпер Нацыянальны аэрапорт Мінск) інспектарам службы бяспекі.
У 2016 годзе пра яго пісалі ў СМІ як пра начальніка змены авіяцыйнай бяспекі і рэжыму. Гэта было звязана з затрыманнем расіянкі за няўдалы жарт пра траціл у багажы. Сітуацыю каментаваў менавіта Крупін.
Апошні допіс мужчыны ў сацсетках датуецца чэрвенем 2024 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.