За пяць гадоў месячны заробак Лукашэнкі вырас на 1700 долараў
ЦВК апублікаваў інфармацыю аб маёмасці і гадавым прыбытку кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2015 года. Дзейны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, згодна з гэтымі дадзенымі, за 2014 год зарабіў 552 мільёны рублёў. У гэтую суму ўвайшоў толькі гадавы заробак — іншых крыніц прыбытку у кіраўніка краіны, калі верыць апублікаванай інфармацыі, не было.
Калі раздзяліць гэтую суму на 12 месяцаў і перавесці ў долары (сярэдні курс за 2014 год — 10 260 рублёў), атрымаецца каля 4500 долараў у месяц.
У 2009 годзе, згодна з дэкларацыяй, пададзенай у ЦВК, кіраўнік краіны штомесяц зарабляў крыху больш за 2800 долараў.
Фота: ria.ru