За тры месяцы беларусы патрацілі ў Польшчы 250 мільёнаў долараў
Пра гэта сведчыць дадзеныя польскага дзяржаўнага камітэта статыстыкі за трэці квартал 2013 года.
Гэта на 5% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Больш за беларусаў у Польшчы пакінулі сваіх грошай толькі украінцы — 430 мільёнаў долараў.
Аднак у сярэднім беларусы трацяць больш, чым украінцы — 250 долараў на чалавека супраць 220 долараў. У сваю чаргу кожны расіянін, які пабываў у Польшчы, пакідаў у гэтай краіне толькі 110 долараў.
Польскі дзяржаўны камітэт статыстыкі ацэньвае выдаткі замежнікаў у Польшчы на падставе ананімных анкет. Яны раздаюцца ў пунктах пропуску на мяжы з Украінай, Беларуссю і Расіяй, і ў іх замежнікаў просяць назваць сумы, якія яны плануюць патраціць у Польшчы.