За тыдзень у Беларусі амаль 300 чалавек пацярпелі ад непагадзі

Толькі ў Мінску за тыдзень 121 чалавек няўдала падслізнуўся на лёдзе / telegraf.by​
Толькі ў Мінску за тыдзень 121 чалавек няўдала падслізнуўся на лёдзе / telegraf.by​

Мінск лідзіруе па колькасці галалёдных траўмаў. За тыдзень з 17 па 25 лістапада да медыкаў з ударамі тут звярнуўся 121 пацыент. 8 з іх давялося шпіталізаваць, расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

На другім месцы па колькасці пацярпелых ад капрызаў надвор'я — Гродзенская вобласць. Тут да медыкаў звярнуліся 75 пацыентаў. У большасці з іх (72) былі галалёдныя траўмы, у траіх медыкі дыягнаставалі халадовую. 19 чалавек апынуліся ў бальніцы.

Пацярпелыя ад галалёду і холаду ёсць ва ўсіх абласцях краіны: у Мінскай за тыдзень іх было 57, у Віцебскай — 29 пацыентаў, у Гомельскай і Брэсцкай — па 4, у Магілёўскай — 3.  

Усяго за гэты перыяд у Беларусі зарэгістраваныя 293 пацыенты з галалёднымі і халадовымі траўмамі.

У сувязі з няўстойлівым надвор'ем Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што найбольш траўманебяспечнымі месцамі ў перыяд галалёду лічацца прыступкі пад'ездаў і падземных пераходаў, прыпынкі грамадскага транспарту, а таксама горкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі