Забіла сябе заснавальніца Femen, якая пікетавала КДБ Беларусі

Забіла сябе заснавальніца Femen, якая пікетавала КДБ Беларусі

У сваёй кватэры ў Парыжы ўчыніла самагубства 31-гадовая сузаснавальніца руху FEMEN Аксана Шачко. Пра гэта піша nn.by са спасылкай на лідарку руху Ганну Гуцол

Гуцол падкрэсліла, што самагубства — гэта папярэдняя версія. Экспертыза будзе праведзеная 24 ліпеня.

Прычына такога ўчынку невядомая. Але ёсць звесткі, што гэта трэцяя спроба суіцыду з боку Шачко. Сябры кажуць, што дзяўчына пакінула англамоўную перадсмяротную запіску: "Вы ўсе фэйк".

Аксана Шачко родам з украінскага Хмяльніцкага. Апошнім часам яна жыла ў Францыі.

У 2011 годзе яна ўдзельнічала ў акцыі FEMEN каля будынку КДБ ў Мінску. Тры аголеныя па пояс дзяўчыны трымалі плакаты з надпісамі "Свабоду палітычным вязням" і "Жыве Беларусь". Акцыю яны прымеркавалі да 19 снежня — гадавіны Плошчы-2010. Шачко акурат трымала плакат "Жыве Беларусь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі