Замест ялавічыны па-бургундску на Алімпіядзе будзе веганская ежа — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / Euroradio

Дэмакраты, хутчэй за ўсё, падтрымаюць Камалу Харыс, і яна прадставіць партыю на выбарах гэтай восенню. Усё канчаткова вырашыцца ў жніўні на з'ездзе Дэмакратычнай партыі.

Да гэтага моманту беларусам можна трохі адцягнуцца ад амерыканскіх выбараў і пераключыць увагу на іншыя падзеі ў свеце. Мы ўжо выбралі для вас самыя цікавыя.

 

Экалімпійскія гульні

Парыж абяцае правесці самыя экалагічныя Алімпійскія гульні ў гісторыі, піша ВВС. Аргкамітэт кажа, што французская Алімпіяда пакіне ўдвая меншы вугляродны след, чым гульні ў Лондане і Рыа. Чаму?

Па-першае, Францыя амаль не будавала новых стадыёнаў для гульняў. Перад лонданскай Алімпіядай пабудавалі 6 новых стадыёнаў, у Рыа наогул узвялі 10 пастаянных пляцовак і 7 часовых. А французы задзейнічалі старыя стадыёны і дадалі толькі дзве пляцоўкі — водны цэнтр і арэну для бадмінтона і мастацкай гімнастыкі. І нават гэта зрабілі экалагічна: напрыклад, сядзенні вырабленыя з перапрацаванага пластыку.

Barbie

Лялька трымае ў руках бел-чырвоны кій з булавешкай у выглядзе зефіркі, а яе позірк скіраваны трохі ўверх. Каб не памыліцца з дызайнам, кампанія супрацоўнічала з Амерыканскім фондам сляпых. Так стваральнікі Барбі спрабавалі дабіцца таго, каб усё, ад вачэй лялькі да яе адзення, дакладна рэпрэзентавала невідушчых ці слабавідушчых людзей.

Лялька апранутая ў атласную ружовую футболку і фіялетавую спадніцу з цюлю. У спадніцы эластычны пояс, а футболка зашпіляецца на пяцельку — такі дызайн выбралі, каб невідушчым дзецям было зручней апранаць Барбі. На скрынцы з лялькай слова Barbie напісанае шрыфтам Брайля.

 

Маёрка ад вас стамілася

Тысячы актывістаў выйшлі пратэставаць супраць полчышчаў турыстаў у іспанскім горадзе Пальма-дэ-Маёрка, піша Reuters. На іх плакатах было напісана: "Не масаваму турызму" і "Спыніце прыватныя самалёты".

Актывісты ўжо пратэставалі ў Барселоне, Малазе і на Канарскіх астравах. Ім не падабаецца, што праз турыстаў растуць цэны на жыллё, а мясцовыя не могуць сабе дазволіць жыць у цэнтры ўласнага горада. А яшчэ турысты займаюць усе пляжы.
Дарэчы, акцыю падтрымалі нават некаторыя турысты (але большасць трошкі збянтэжылася).

"Мы хочам скараціць масавы турызм і забараніць нерэзідэнтам купляць дамы, якія выкарыстоўваюцца толькі некалькі месяцаў у годзе", — тлумачылі сваю пазіцыю пратэстоўцы.

Калі вас кранулі пратэсты жыхароў Маёркі, пачытайце, чым заняцца ў Беларусі летам.

ТОП-5 экскурсій па Беларусі, якія зробяць ваша лета незабыўным

Калі пратэсты вас не кранулі, пачытайце, як зрабіць візу і ўсё ж паляцець на лета хоць куды-небудзь:

Зрабіць шэнгенскую візу і не звар'яцець. Лайфхакі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі