Затрымалі арганізатараў сэрвісу па адпраўцы лістоў палітвязням
Сілавікі спрабуюць спыніць дасылку лістоў палітвязням (ілюстрацыйнае фота)
У Беларусі затрымалі арганізатараў сэрвісу па адпраўцы лістоў палітвязням — "письмо.бел". Пра гэта паведамляе адзін з тг-каналаў сілавікоў.
На відэа два затрыманыя мужчыны кажуць, што ў 2020 годзе ўдзельнічалі ў вулічных пратэстах.
Як звычайна ў такіх сітуацыях ГУБАЗіК пагражае, што ў яго рукі нібыта трапіла база даных адпраўнікаў лістоў. Праваабаронцы сцвярджаюць, што сілавікі не змаглі атрымаць доступ да сэрвісу. Яны таксама паведамляюць, што найхутчэй у канцы лістапада былі затрыманыя Ігар Углік (ужо выйшаў на волю), Аляксандр Лыкшын і яго брат, мастак Уладзімір Лыкшын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.