Затрымалі дырэктарку Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічка

Затрымалі дырэктарку Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічка

Затрымалі дырэктарку Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічка. Гэта адбылося падчас сустрэчы з жыхарамі аднаго з двароў. Вольга распавядала, чым займаецца хоспіс і як яму могуць дапамагчы валанцёры. Сілавікі загадалі спыніць мерапрыемства, аднак людзі не разыйшліся. Праз нейкі час у двор заехаў АМАПаўскі аўтобус, і Вялічка затрымалі.

На дырэктарку хоспіса склалі пратакол за ўдзел у мітынгу, які адбыўся больш за месяц таму. Да суда яе пакінулі за кратамі.

“Я не паеду за мяжу, — распавядала Вольга Еўрарадыё ў сярэдзіне верасня, калі мы пісалі, як на яе спрабуюць ціснуць у школе праз сына. — Чаму я павінна ехаць са сваёй зямлі за мяжу? У мяне тут дом, у мяне тут пахаваныя дзяды і прадзеды, у мяне хата ў вёсцы. У мяне тут ёсць праца...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі