Журналістка Ксенія Луцкіна ў калоніі перахварэла на двухбаковую пнеўманію

Ксенія Луцкіна / sb.by
Ксенія Луцкіна / sb.by

У гомельскай калоніі №4 палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна ў лютым перахварэла на двухбаковую пнеўманію. Пра гэта "Народнай Волі" расказаў яе бацька Алег Луцкін.

"Каля двух тыдняў правяла ў бальнічнай палаце калоніі, але зараз яе ўжо адтуль выпісалі", — кажа бацька.

Раней паведамлялася, што ў Ксеніі выявілі анкалагічнае захворванне. Па словах бацькі, яе паставілі ў чаргу на МРТ, але невядома, на колькі зацягнецца гэтая чарга.

"Увогуле ж, самаадчуванне дачкі вельмі дрэннае. Робяць розныя ўколы, нават антыканвульсанты. Але Ксенія пад пастаянным наглядам медыкаў, хоць нейкі медыцынскі дагляд ёсць. На ўрачоў яна не скардзіцца", — дадае Алег Луцкін.

Па стане здароўя Луцкіну ў калоніі вызвалілі ад работ у прамысловай зоне.

Журналістка, якая працавала ў Белдзяжтэлерадыёкампаніі, у 2020-м звольнілася і далучылася да дзейнасці Каардынацыйнай рады. Луцкіну абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і асудзілі на восем гадоў зняволення. Сёлета ў студзені яе ўключылі ў спіс асобпў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі