Жыхар Ваўкавыска напаў на кіроўцу і пашкодзіў маршрутку

Жыхар Ваўкавыска напаў на кіроўцу і пашкодзіў маршрутку

Жыхар Ваўкавыска напаў на кіроўцу маршруткі. Здарэнне адбылося раніцай 4 сакавіка. 50-гадовы мужчына ехаў да свайго бацькі ў бальніцу ў Гродна. З сабой ён узяў бутэльку гарэлкі, прапаноўваў выпіць усім пасажырам, але яны адмовіліся. У выніку мужчына ўжываў алкаголь у адзіноце.

Праз 50 кіламетраў пасля Ваўкавыска пасажыр ап'янеў і пачаў патрабаваць у кіроўцы пераключыць музыку ў салоне. На заўвагі іншых пасажыраў ён не рэагаваў. Цяперпенне ў кіроўцы і ў пасажыраў скончылася за 8 кіламетраў да Гродна, калі бутэлька ўпала і гарэлка разлілася на падлогу. Кіроўца паспрабаваў высадзіць мужчыну, але ён адмовіўся выходзіць з маршруткі. Пасля ён напаў на кіроўцу з кулакамі, стаў біць яго аўтамабіль, былі пашкоджаныя бакавыя люстэркі, разбітае лабавое шкло.

Пакуль чакалі міліцыю, хуліган з'ехаў з месца здарэння на спадарожным аўтамабілі. Аднак на ўездзе ў Гродна вырашыў вярнуцца ў Ваўкавыск, таксама на спадарожнай машыне. Там яго і затрымалі міліцыянеры. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Хуліганства", інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі