Жырыноўскі прапануе абкладаць падаткам грашовыя пераводы беларусаў

Таксама кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі прапануе браць падаткі з тых, хто прыязджае ў яго краіну нараджаць.



"За мяжой пераводы мігрантаў у сваю краіну абкладаюцца падаткам, — цытуе словы Уладзіміра Жырыноўскага РІА "Новости". — Чаму мы прапускаем гэтыя грошы? Яны ж тут не плацяць падаткі сацыяльныя. Вось трэба праз плацёж, грашовы перавод гэта рабіць".



Вядома, што за 2011 год беларусы перавялі з Расіі на радзіму амаль паўмільярда долараў. Пра гэта сведчыць справаздача Банка Расіі. А лідарам па грашовых пераводах з Расіі з'яўляўся Узбекістан — 2,4 млрд долараў.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі