Змены закрануць 40 тысяч ІП у Беларусі — Мінэканомікі
Давядзецца альбо стаць юрыдычнай асобай, альбо закрыцца (ілюстрацыйнае фота)
Змены, прадугледжаныя законам па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, закрануць 40 тысяч ІП у Беларусі. Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Наўмовіч. Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 1 красавіка ў РБ налічвалася амаль 250 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.
Як вядома, новы закон абмяжоўвае віды дзейнасці для ІП. Іх пералік да 1 ліпеня 2024-га ўстановіць урад, "зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці" (а ў траўні спіс апублікуюць для "грамадскага абмеркавання"). Тыя індывідуальныя прадпрымальнікі, віды дзейнасці якіх не трапяць у спіс, да 1 студзеня 2026 года павінны перарэгістравацца ў юрыдычныя асобы. Іх прыблізную колькасць і падлічылі ў Мінэканомікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.