Зміцер Дашкевіч распавёў пра катаванні ў мінскім ізалятары

Зміцер Дашкевіч распавёў пра катаванні ў мінскім ізалятары

Затрыманы ў Мінску падчас марша "Народнага Ультыматуму" Зміцер Дашкевіч у судзе распавёў пра катаванні, якія яму давялося перажыць усяго за адну ноч у ізалятары.

— Мяне, яшчэ не асуджанага і не прызнанага ні ў чым вінаватым змясцілі ў карцар. Нават на ноч не адшпільвалі нары. Бетоная падлога. Мяне катуюць, разумееце? Мне не давалі ноч спаць. Нам не давалі вады. У нас вады ў камеры няма ніякай. НІЯКАЙ. Людзі сруць, прабачце і змыць не могуць. Не могуць змыць за сабою. Гэта па законе? Гэта пра закон? У суседнім карцары чалавек у такіх умовах правёў 25 сутак, іншы — 15 сутак. Я не бачыў такога нідзе. І мне начальнкі ІВС заяўвляе, што гэта законна, — цытуе палітыка яго жонка Наста Дашкевіч.

Пра падобныя ўмовы знаходжання ў мінскім ізалятары распавядала баскетбалістка Алена Леўчанка. Тады мінская міліцыя адказала ёй, што яна перабольшвае сітуацыю:

— Для ўсіх затрыманых прадугледжанае трохразовае харчаванне, вада, туалет, пасцельная бялізна, туалетная папера, мыла. Некаторыя журналісты былі там, І ніхто не скардзіўся.

Зміцер Дашкевіч заявіў пра недавер судовай сістэме ў сувязі з катаваннямі. Суддзя абвясціла перапынак у пасяджэнні да 9:30 27 кастрычніка. Гэта значыць, што бліжэйшую ноч Дашкевіч таксама правядзе ў ізалятары.

Затрыманага адначасова з Дашкевічам хрысціянскага актывіста Арцёма Ткачука суддзя Маскоўскага суда Мінска Сяргей Кацар сёння пакараў 12-цю суткамі арышту. Ткачук прасіў суддзю абмежавацца штрафам, бо гадуе двух маленькіх дзяцей, якім паўтара і чатыры годзікі.

У Дашкевіча ж трое непаўнагадовых дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі