Зноў зачынілі станцыі метро ў цэнтры Мінска
Увечары 10 жніўня ў цэнтры Мінска зачынілі шэраг станцыяў метро. Гэта станцыі "Кастрычніцкая", "Плошча Леніна", "Купалаўская", "Няміга", "Фрунзенская" і "Моладзевая".
"У мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў станцыі метро "Кастрычніцкая", "Плошча Леніна", "Купалаўская", "Няміга", "Фрунзенская" і "Моладзевая" закрытыя на ўваход і выхад з 18:25 10 жніўня. Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях", — заявілі агенцтву "Мінск-Навіны" ў прэс-службе сталічнага метрапалітэна.
Учора, 9 жніўня, у Мінску таксама зачынялі станцыі метро ў цэнтры Мінска. Такія меры прымаюцца пастаянна, калі ўлады асцерагаюцца вулічных акцыяў у Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.