Зянон Пазняк прыдумаў, як вызваліць палітвязняў — нават "прамаскоўскіх"

Зянон Пазняк

Зянон Пазняк / Еўрарадыё

Зянон Пазняк і яго структура “Вольная Беларусь” прыдумалі, як дамагчыся вызвалення палітвязняў. У заяве адмыслова падкрэслілі, што гаворка тычыцца “ўсіх палітвязняў”, нават “прамаскоўскіх”.

Пазняк заклікае да кантакту і перамоў паміж еўрапейскімі структурамі з рэжымам. У тым ліку — пра магчымае частковае зняцце санкцый у абмен на вызваленне.

“Варта зазначыць, што эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі па факце пераўтварыліся ў маштабныя санкцыі супраць дзяржавы і Беларускага народа, яны не толькі не апраўдалі сябе, але спрыялі ізаляцыі Беларусі, усебаковай расійскай дамінацыі над Беларуссю, выклікалі паварот нацыянальнай эканомікі, гандлю і настрояў грамадства ў бок Расіі, аслабілі дэмакратычныя праеўрапейскія прыхільнасці людзей, былі вынікам непрадуманай еўрапейскай палітыкі”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі