110 журналістаў былі забітыя ў 2015 годзе
У 2015 годзе былі забітыя 110 журналістаў. Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" паведамляе, што 67 журналістаў былі забітыя з-за сваёй прафесійнай дзейнасці, яшчэ 43 — з нявысветленых прычынаў.
Самай небяспечнай краінай для працы журналістаў з'яўляецца Сірыя, за ёй ідуць Ірак, Бразілія, Бангладэш, Паўднёвы Судан і Емен.
У ліку небяспечных апынулася таксама і Францыя — з-за тэрактаў і нападу на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo, калі загінулі 10 супрацоўнікаў часопіса.