133 чалавекі, у тым ліку дзеці, загінулі пры нападзе на "Крокус Сіці Хол"
Тэракт у Маскве
Ахвярамі тэракту ў Маскве сталі 133 чалавекі, сярод загінуўшых ёсць дзеці. Гэта самы буйны тэракт на тэрыторыі Расіі з часу захопу школы ў Беслане. Асобы шматлікіх з загінуўшых пакуль не ўдалося ўстанавіць.
Яшчэ 140 чалавек былі паранены падчас нападу на канцэртную залу "Крокус Сіці Хол".
Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка ІД ("Ісламская дзяржава"). У суботу канал ІД у Telegram апублікаваў выяву чатырох мужчын у масках, якія, паводле іх сцвярджэнняў, былі датычныя да нападу. Расія не пракаментавала гэтую заяву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.