16 верасня адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слою

16 верасня адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слою

16 верасня адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слою. Ён абвешчаны як напамін аб прыняцці ў 1985 годзе Венскай канвенцыі аб ахове азонавага слою, а таксама Манрэальскага пратаколу аб азонаразбуральных рэчывах.  

Новая экалагічная ацэнка стану азонавага слою планеты, праведзеная навукоўцамі ў апошнія гады, гаворыць аб тым, што ўзгодненыя міжнародныя дзеянні па барацьбе з азонаразбуральнымі рэчывамі дазволяць упэўнена дасягнуць аднаўлення абарончага слою Зямлі ў бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў.

Беларусь з’яўляецца адной з краінаў, якая далучылася да Манрэальскага пратаколу. У 2001 годзе ў краіне быў прыняты асобны закон “Аб ахове азонавага слою”, які значна абмежаваў выкарыстанне небяспечных рэчываў, якія разбуральна ўздзейнічаюць на гэтую абалонку планету.

З таго часу спажыванне такіх рэчываў у Беларусі скарацілася на 40%, але ж яны па-ранейшаму выкарыстоўваюцца ў якасць холадаагентаў у прамысловым і камерцыйным абсталяванні, у сістэмах кандыцыянаванны паветра, вогнегасіцеляў у сістэмах пажаратушэння, растваральнікаў рэактываў для карантыннай апрацоўкі ў сельскай гаспадарцы.

Адной з невырашаных праблем застаецца адсутнасць у краіне ўстановак па знішчэнні непрыдатных азонаразбуральных рэчываў.

Стратасферны азон над Беларуссю вымяраецца паводле прамога сонечнага выпраменьвання — ад усходу да заходу кожныя 10 хвілінаў. Як сведчаць назіранні, гадавы ход агульнага ўтрымання азону над тэрыторыяй Беларусі блізкі да сярэднекліматычнай нормы (320 адзінак Добсана).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі