22 лютага ЕС разгледзіць санкцыі супраць беларускага рэжыму

ЕС разгледзіць новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму / pexels.com
ЕС разгледзіць новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму / pexels.com

22 лютага прадстаўнікі краін ЕС пры Еўрасавеце разгледзяць новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму.

"Рашэнне Савета і выканаўчы рэгламент аб абмежавальных мерах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і далучанасцю Беларусі да расійскай агрэсіі супраць Украіны", — абвяшчае адзін з пунктаў парадку дня сустрэчы.

Як распавядала Еўрарадыё, 10 студзеня старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ЕС супраць беларускага рэжыму за падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне.

Паводле звестак у СМІ, новыя санкцыі могуць закрануць такія галіны, як нафта, вугаль, сталь і золата; гандлёвыя абмежаванні на прадметы раскошы, інвестыцыі; меры, якія закрануць авіяцыйны і энергетычны сектары краіны; забарона на экспарт тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах і здольных узмацніць прамысловы патэнцыял краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі