8 кастрычніка ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пройдзе ў Беларусі з 8 па 17 кастрычніка. Рэгістраваць кандыдатаў будуць акруговыя выбарчыя камісіі.
З 21 кастрычніка па 6 лістапада кандыдаты ў дэпутаты па працоўных днях атрымаюць час для выступаў на тэлебачанні і радыё.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.