“Напісаць Качанавай”: якія пытанні можна так вырашыць і ці гэта бяспечна?
Вольга Цесакова
Шмат за апошнія 4 гады было сказана пра тое, што палітычнае поле ў Беларусі выпаленае рэжымам ушчэнт, што практычна ўсе грамадскія ініцыятывы ліквідаваныя і знішчаныя, а любая грамадзянская актыўнасць нясе пагрозу затрымання і пераследу. Нават калі ніякай палітыкі і дэманстрацыі нелаяльнасці рэжыму няма. І гэта праўда. Але не ўся. Бо магчымасці праявіць ініцыятыву на карысць грамадства ці сваіх суседзяў усё ж застаюцца. Галоўнае ведаць, як імі бяспечна скарыстацца.
Ці сапраўды працуе схема “паскардзіцца Качанавай” і чаму лепш не пісаць чыноўнікам рангам ніжэй? Наколькі такія звароты бяспечныя і чаму лісты Качанавай лепшыя за запісаныя звароты да Лукашэнкі ў Тік-Ток? Ці існуюць іншыя магчымасці падштурхнуць мясцовыя ўлады зрабіць нешта на патрэбу людзям і чаго чакаць ва ўнутранай палітыцы пасля чарговых гульняў у “выбары”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістарка эканомікі і кіравання, экс-дэпутатка Мінгарсавета, заснавальніца ініцыятывы "Гэта наш горад", экспертка-кансультантка па мясцовым кіраванні і самакіраванні Вольга Цесакова ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.