ААН пачала ліквідацыю хімічнай зброі ў Сірыі
Місія была створаная ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Рады Бяспекі ААН, якая стала вынікам кампрамісу паміж ЗША і Расіяй.
Эксперты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі прыступілі да знішчэння элементаў хімічнага арсеналу Сірыі, інфармуе ВВС. Цяжкія аўтамабілі пераедуць і раздушаць боегалоўкі ракет, авіябомбы для дастаўкі баявых атрутных рэчываў, мабільную і стацыянарную апаратуру для прывядзення атрутных рэчываў у баявы стан.
Захад абвінавачвае прэзідэнта Сірыі Башара Асада ў арганізацыі хімічнай атакі 21 жніўня, якая забрала сотні жыццяў людзей пад Дамаскам. Сам Асад вінаваціў у гэтым сірыйскіх паўстанцаў.