"Абстановачка тут сюррэальная": як беларусы ў Італіі спраўляюцца з каранцінам

Людзі побач з крамай у Італіі / фота гераіні публікацыі Алены
Людзі побач з крамай у Італіі / фота гераіні публікацыі Алены

З 12 сакавіка авіякампанія "Белавія" часова перастала лётаць у Мілан, з 16 сакавіка спыніць палёты ў Рым. Жыццё ў Італіі, закрытай на каранцін з-за каранавіруснай інфекцыі COVID-19, паступова замірае. Перастаюць працаваць крамы адзення, рэстараны, салоны прыгажосці. Аптэкі і супермаркеты будуць працаваць.

У "чырвонай зоне" адноснай ізаляцыі апынуліся 60 мільёнаў жыхароў, сярод якіх ёсць і беларусы. Асабліва страхотна і крыўдна тым, хто збіраўся ў найбліжэйшыя дні вярнуцца на радзіму, але цяпер вымушаны мяняць білеты і вынаходзіць складаныя шляхі для таго, каб усё ж такі пакінуць небяспечны рэгіён.

 

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Сям'я Святланы / фота гераіні публікацыі

Сям'я Святланы жыве ў пасёлку пад Брэшыя — буйным горадам у рэгіёне Ламбардыя. Гэта таксама на поўначы Італіі.

"Абстановачка тут, вядома, сюррэальная", — кажа беларуска. Кіраўніцтва пасёлка арганізавала групу людзей, якая пагадзілася прывозіць з горада прадукты тым, хто не можа купіць сабе самастойна. Сувязь з жыхарамі наладзілі праз WhatsApp, пажылым дасылаюць улёткі з інфармацыяй: там пазначаны нумар тэлефона, па якім можна заказаць прадукты. 

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Ахоўнік сочыць за дыстанцыяй паміж наведвальнікамі крамы ў Італіі

Людзям пасля 65 гадоў раяць не выходзіць з дому. Астатнім выходзіць можна — на шпацыр, прабежку, пешшу ў краму — але нельга ствараць зборышчы людзей. Трэба трымаць дыстанцыю. Забаронена вітацца за рукі, абдымацца і цалавацца. Няма вяселляў і пахаванняў. Закрыты цэрквы, дзіцячыя паркі. Людзі не хочуць разумець — выпускаюць дзяцей гуляць групамі. Іх разганяюць па дамах паліцэйскія. 

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Чарга ў гандлёвы цэнтр

Не трэба везці вірус на радзіму  

Некалькі дзён таму Света спытала ў "Фэйсбуку", як дабрацца да Беларусі ў канцы гэтага тыдня, калі "Белавія" адмяніла рэйсы з Мілана. У адказ, акрамя парад, пасыпаліся папрокі: маўляў, не трэба везці вірус на радзіму.

"Сітуацыі бываюць розныя, без важкай прычыны нават па самой Італіі цяпер не паездзіш, — тлумачыць беларуска. — Але мяне цікавіла фізічная магчымасць дабрацца да дома. Спачатку можна было паляцець самалётамі Wizzair ці Ryanair, якія лятаюць з Мальпенсы і Бергама. Але Wizzair адразу спыніў усе палёты ў Італію і з яе. Ryanair скараціў колькасць рэйсаў. І там трэба ўсё кантраляваць.

Я жыву блізка ад зоны, якая першапачаткова была названа чырвонай, і выдатна разумею ўсю рызыку. Але майму бацьку ў Беларусі 73 гады, і ў яго куча праблем са здароўем. Становішча бязвыхаднае. Я купіла ў Ryanair білет на гэтую пятніцу, хоць і вельмі спадзяюся, што мне не давядзецца яго выкарыстоўваць. Усё залежыць ад стану таты".

 

"Часу не губляю — рыхтуюся да экзамену на самелье"

Алена жыве ў горадзе Месіна на Сіцыліі. Гэта паўднёвая частка краіны, да таго ж аддзеленая ад мацерыка пралівам. Тым не менш каранавірус на востраве быў зарэгістраваны ў канцы лютага —- яго прывезла турыстка з Бергама.

 

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Алена / фота гераіні публікацыі

Цяпер сітуацыя пагоршылася. Але, па словах Лены, не ўсе ўсведамляюць, што абвешчаны каранцін — гэта сур'ёзна: "у італьянцаў кульгае дысцыпліна".

"Пасля таго як на поўначы Італіі абвясцілі каранцін, многія пачалі штурмаваць цягнікі, каб паехаць на поўдзень да сваякоў. Не разумеючы, што такім чынам патэнцыйна заражаюць і поўдзень", — успамінае дзяўчына.

З агульных назіранняў: амаль пусты аэрапорт; прадукты з паліц не змятаюць, але ў дзень абвяшчэння каранціну скуплялі мяса; можна гуляць па вуліцы з сабакам. Школа, дзе вучыцца Аленіна дзіця, закрыта — урокі праводзяць анлайн.

 

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Аэрапорт у Катаніі

"Мэр горада збіраецца ўвесці каменданцкую гадзіну, каб не пагоршыць сітуацыю, бо ў рэанімацыях па ўсёй Сіцыліі ўсяго 150 месцаў, — кажа Алена. — 11 сакавіка ўвечары з'явілася навіна, што ўсё закрываецца на 14 дзён, акрамя аптэк і прадуктовых крам".

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Чарга каля крамы. Людзі трымаюць дыстанцыю
“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Алена 86-я ў чарзе

Дзяўчына кажа, што ў Італіі вельмі пакутуе сезонны турыстычны бізнес. Некаторыя працуюць у ім сем'ямі. Таксама церпяць страты транспартныя кампаніі, гатэлі, рэстараны.

"Я сама працую ў сферы турызму, а таксама супрацоўнічаю з кампаніяй, якая прывозіць студэнтаў на вучобу ў Італію. Усё стаіць. Але я часу не губляю — рыхтуюся да экзамену на самелье", — кажа Алена.

 

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Цэнтр Мілана і пустата
Тыдзень таму людзі спусташалі крамы ў Італіі, цяпер паніка сціхла

Ганна наведала бацькоў у Мінску і вярнулася ў Італію. Праз некалькі дзён да іх прыйшла праверка

Ганна жыве ў горадзе Белінцага-Наварэзэ ў правінцыі Навара на поўначы Італіі. Дзяўчына разводзіць данскіх сфінксаў. Паводле яе слоў, да 7 сакавіка многія не разумелі, што каранавірус — гэта сур'ёзна. А 29 лютага, калі ў Італіі яшчэ ніхто не ўяўляў маштабаў успышкі каранавіруса, Ганна прылятала ў Беларусь.

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Сям'я Ганны / фота гераіні публікацыі

"У "Белавія" далі запоўніць анкету, памералі тэмпературу і прапанавалі здаць аналіз на каранавірус, — успамінае яна. — Паколькі я прылятала толькі на два дні і была з ручной паклажай, хутка скокнула ў машыну і паехала дадому. Толькі 10 сакавіка да бацькоў прыязджала праверка, хацелі ўзяць у мяне аналіз, але я ўжо вярнулася ў Італію".

У крамах Белінцага-Наварэзэ панікі няма. Дзейнічаюць тыя ж правілы, што ў іншых рэгіёнах Італіі.

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Наведвальнікі крамы

"Усе медсёстры і дактары ў бальніцах працуюць на знос па дзве-тры змены. Каранавірус дае ўскладненні на лёгкія — не хапае апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх, — кажа Аня. — Напрыклад, у нейкай бальніцы іх 8 штук, а на чарзе стаіць 20 чалавек. На форумах людзі пішуць, што медыкі могуць выбіраць, каго лячыць. Бальніцы вызваляюць для цяжкахворых. У Ламбардыю, П'емонт, Бергама выклікаюць дактароў з іншых рэгіёнаў, таму што нашы не спраўляюцца". 

 

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином
Усюды пуста...

Цяпер людзі разумеюць, што сітуацыя пагоршылася, і падтрымліваюць адно аднаго. У сацыяльных сетках папулярны хэштэг #iostoacasa ("я застаюся дома"). Каб людзі не заражаліся, сябар Анінай сям'і закрыў свой гатэль. Італія згуртавалася вакол думкі пра тое, што "лепш страціць грошы, чым потым — сваіх блізкіх". 

Ці падобная Італія на Беларусь?

Па стане на 12 сакавіка ў Беларусі зарэгістраваны 21 выпадак заражэння каранавірусам. Многія людзі ў нашай краіне імкнуцца не думаць пра праблему. "Мы не ў зоне Шэнгена", "У нас мала турыстаў" — кожны спрабуе знайсці свой аргумент на карысць таго, што шырокага распаўсюджвання інфекцыі не будзе. Працуюць рэстараны і гандлёвыя цэнтры — уведзена абмежаванне хіба што на масавыя мерапрыемствы з удзелам замежнікаў.

"Я лічу, што ўрад Беларусі не павінны хаваць нейкія выпадкі заражэння і смерцяў, — працягвае Ганна зыходзячы з атрыманага досведу. — Італьянцы ў гэтым плане — малайцы. Яны нічога не замоўчваюць. Мы заўсёды ў курсе падзей, якія адбываюцца ў краіне. Ніколі нам не казалі, што гэта звычайны грып, не перажывайце. Наадварот, тлумачаць: "Незвычайны вірус, няма вакцыны, паніку не варта ствараць, часцей мыйце рукі". Я лічу, што так павінны рабіць і ў нашай краіне".

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун пераконвае: па-першае, у Беларусі ад каранавіруса ніхто яшчэ не памёр. Па-другое, ад людзей ніхто нічога не хавае.

“Обстановочка здесь сюрреальная”: как белорусы в Италии справляются с карантином

"Людзі будуць вяртацца з Італіі, і ўсё роўна вірус будзе распаўсюджвацца. Мы не можам спыніць усіх беларусаў у аэрапорце і сказаць, каб яны там сядзелі 14 дзён. Яны ўсё роўна будуць вяртацца дадому ў свае кватэры і прывязуць сюды вірус. Да гэтага трэба быць гатовым, — каментуе яна для Еўрарадыё. — Гаварыць пра тое, што каранавірус сюды не прыйдзе, што мы яго спынім, маўляў, маленькая Беларусь, смешна і няёмка. Напэўна, павінны быць прыняты меры на ўзроўні ўрада, як гэта робіцца ў іншых краінах, калі ў іх пачынаецца эпідэмія. Краіну закрывае не Мінздароўя: мы можам толькі сказаць, небяспечная сітуацыя ці не. Прымаць рашэнні павінны Савет Міністраў ці прэзідэнт.

Сказаць, што цяпер рабіць людзям, якія затрымаліся ў Італіі, мы таксама не можам. Магчыма, неабходна ўмяшанне МЗС. Калі забіралі людзей з Уханя, мы звязваліся з пасольствам і МЗС. Наша задача — выявіць інфекцыю і вылечыць людзей".

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі