Ад паставак аўтобусаў з МАЗа ўкраінцаў адгаварыла беларуская дыяспара
На адмове ад паставак беларускіх аўтобусаў МАЗ настаяла беларуская дыяспара ва Украіне. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад былых супрацоўнікаў прадпрыемства.
Да дыяспары звярнуліся пацярпелыя ад рэпрэсій работнікі МАЗа. Яны расказалі, што за год колькасць супрацоўнікаў прадпрыемства знізілася на 2000 чалавек.
"Відавочна, што не ўсе з іх былі звольненыя або рэпрэсаваныя па палітычных матывах, але такое рэзкае скарачэнне штата пры, скажам шчыра, не празмернай колькасці звычайных рабочых (пра інжынерна-тэхнічных работнікаў гаворка не ідзе) выклікае абурэнне", — патлумачылі яны.
Раней Еўрарадыё распавядала, што адбываецца з пастаўкамі беларускай тэхнікі ва Украіну і хто зарабляе на продажы нашых аўтобусаў і тралейбусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.