Адміністрацыйны арышт — няўважлівая прычына пропуску? Думка юрыста

Суд / spring96.org
Суд / spring96.org

У студэнцкім ТГ-канале "Отчислено" з'явілася фота дакумента з Міністэрства адукацыі, у якім гаворыцца, што "няяўка на навучальныя заняткі праз адбыццё адміністрацыйнага арышту не з'яўляецца ўважлівай прычынай". З гэтай фармулёўкі вынікае, што студэнтаў, якіх затрымалі падчас пратэстаў і пакаралі суткамі ў ізалятары, пазней у ВНУ змогуць пакараць яшчэ раз — за прагулы.

Административный арест — неуважительная причина пропуска? Мнение юриста
Тлумачэнне Мінадукацыі / "Тэлеграм"

Еўрарадыё не ўдалося пацвердзіць сапраўднасць дакумента. Але паколькі дыму без агню не бывае, а студэнтаў, якія пратэстуюць, працягваюць затрымліваць і караць, мы вырашылі даведацца, ці не ўваходзіць меркаванне Мінадукацыі ў супярэчнасць з дзейным заканадаўствам. А заадно пацікавіліся, што пра адміністрацыйны арышт як уважлівую або няўважлівую прычыну думаюць юрысты.

Згодна з Кодэксам аб адукацыі, выключыць студэнта могуць за доўгую — больш за 30 дзён — адсутнасць на навучальных занятках без уважлівых прычын на працягу навучальнага года.

— Таксама, у адпаведнасці з ч. 1 артыкула 126 кодэкса, падставай для адлічэння з'яўляецца вінаватае і супрацьпраўнае невыкананне ці неналежнае выкананне абавязкаў, звязаных з навучаннем.

Такім чынам, пропуск заняткаў навучэнцамі ў сувязі з адміністрацыйным арыштам можа стаць падставай для адлічэння, толькі калі адсутнасць навучэнца на занятках з гэтай прычыны перавышала 30 дзён. Але, на наш погляд, такая адсутнасць не з'яўляецца вінаватай. То-бок гэта прычына павінна лічыцца ўважлівай, — тлумачыць Еўрарадыё юрыст.

Ён дадае, што лічыць тлумачэнне Мінадукацыі неабгрунтаваным, і рэкамендуе як адлічаным праз адміністрацыйны арышт, так і звольненым работнікам звяртацца ў суд.

— Ёсць сэнс у абскарджванні такіх адлічэнняў, і звальненняў таксама. Невыкананне работнікам працоўных абавязкаў з не залежных ад яго прычын не можа разглядацца як дысцыплінарная правіннасць.

У нашых рэаліях, вядома, суд можа пастанавіць, што чалавек свядома ішоў на мітынг. Але арышт усё роўна не мог адбыцца па яго волі. Таму мы лічым арышт уважлівай прычынай пропуску працы ці заняткаў.

Іншы пункт гледжання ў генпракурора Беларусі Андрэя Шведа. Ён не лічыць арышт уважлівай прычынай для пропуску заняткаў і на сустрэчы са студэнтамі БДУІРа параіў "узважваць свае ўчынкі і цвяроза ацэньваць іх магчымыя наступствы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі