Актывістаў, затрыманых на акцыі да Дня роднай мовы, пакаралі штрафам

Актывістаў, якія расклейвалі плакаты да Дня роднай мовы на плошчы Якуба Коласа ў Мінску, 20 лютага адпусцілі з міліцыі. Двум з ім прысудзілі штраф у 50 базавых велічыняў — каля 9 мільёнаў кожнаму.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў грамадскі актывіст Алег Корбан.

Алег Корбан: “Яны ўсе, а гэта 5 чалавек знаходзяцца на свабодзе. Сярод іх і фатограф Сяргей Гудзілін. Яны былі адпушчаныя без складання пратаколаў, апроч Сяргея Качара і Уладзіслава Запасава. Суд Савецкага раёна Мінска прызнаў іх вінаватымі і прысудзіў па 50 базавых велічыняў”.

Актывісты паспелі расклеіць на праспекце толькі два плакаты да Дня роднай мовы, дадае Алег Корбан. Пасля яны прыцягнулі ўвагу міліцыі. Дзень роднай мовы, нагадаем, адзначаецца 21 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі