Алекс Жарнасек ладзіць "Фотапраект Міра"

Фатограф і мастак Алекс Жарнасек ладзіць "Фотапраект Міра". У акцыі можа ўзяць удзел кожны, хто хоча заявіць свету пра тое, што ён супраць вайны: супраць вайны ва Украіне, супраць вайны, дзе б тое ні было, пра тое, што ён за мір і любоў. Для гэтага трэба прыйсці ў студыю Жарнасека ў любы дзень і сфатаграфавацца з плакатам, які можна там жа самастойна намаляваць. То бок, напісаць свае жаданні высокага парадку і такім чынам адправіць іх у космас.


"У космас, таму што больш няма куды адпраўляць нашы жаданні. Палітыка ўжо не працуе. Толькі самім сабе і ў космас", — тлумачыць ідэю Жарнасек.


Усе фота, зробленыя для праекта, будуць з'яўляцца на сайце http://politicans.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі