Алеся Лагвінца асудзілі на 10 сутак арышту
Алеся Лагвінца асудзілі на 10 сутак арышту. Суд над палітыкам адбыўся ў Маскоўскім раённым судзе Мінска 27 сакавіка.
Палітыка жорстка збілі пры затрыманні 24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі. У той самы дзень яго прывезлі ў суд, абвінаваціўшы ў хуліганстве. Аднак суд адклалі, бо Лагвінцу давялося выклікаць "хуткую". У яго дыягнаставалі пералом носа, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне мозгу.
У судзе 27 сакавіка амапаўцы заявілі, быццам Лагвінец лаяўся на вуліцы. Калі яго затрымалі і пасадзілі ў аўтамабіль, то ён, нібыта, пачаў біцца галавой аб сядзенне, чым нанёс сабе цялесныя пашкоджанні.